BE RU EN

Life:) запусціў HSPA+ ў Менску і Гомелі

  • 11.03.2010, 16:27

11 сакавіка гендырэктар life:) Азджан Эрміш на прэс-канферэнцыі ў Менску прэзентаваў новую для Беларусі тэхналогію перадачы дадзеных HSPA+.

Гэтая тэхналогія дазваляе падключыцца да інтэрнэту на хуткасці да 28 Мбіт/с. Як паведамляе Electroname.com, у прысутнасці журналістаў прадстаўнік life:) прадэманстраваў загрузку на хуткасці 19,24 Мбіт/с.

Паводле слоў Азджана Эрміша, наступным крокам стане ўкараненне LTE. Эксплуатацыю HSPA+ life:) пачынае з Менска і Гомеля, дзе ўжо ўстаноўлена па 50 базавых станцый з падтрымкай новай тэхналогіі. На чарзе іншыя абласныя і буйныя гарады Беларусі.

Беларусь стала 25 краінай у свеце, у якой функцыянуе HSPA+.

Апошнія навіны