BE RU EN

У цэнтры Менска патрабавалі вызвалення палітвязня Дубскага (Фота)

  • 25.02.2010, 16:14

Актывісты «Маладога фронту» вывесілі ў цэнтры беларускай сталіцы расцяжку «Свабоду Арцёму Дубскаму!».

Расцяжка з'явілася на мосце ў раёне вуліцы Розы Люксембург. Як паведамляе «Радыё Свабода», акцыя адбылася ў рамках кампаніі за вызваленне палітвязняў.

Летась 13 лютага Арцёма Дубскага затрымалі на беларуска-расейскай мяжы. Моладзевага актывіста адвезлі ў бабруйскі следчы ізалятар і пакаралі арыштам, абвінаваціўшы яго ў парушэнні правілаў адбывання пакарання.

У чэрвені 2009 года Арцём Дубскі быў прысуджаны да году пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за парушэнне правілаў адбывання пакарання па славутай «справе 14-ці» - тады 14 моладзевых актывістаў былі прысуджаныя да абмежавання і пазбаўлення волі за ўдзел у акцыях пратэсту прадпрымальнікаў. Міжнародная праваабарончая арганізацыя «Amnesty International» у 2009 годзе прызнала ўдзельнікаў «Працэсу 14-ці» вязнямі сумлення.

25 траўня палітвязень мае выйсці на волю.

25 мая политзаключенный должен выйти на свободу.

Апошнія навіны