Падаткавікі ўзяліся за фрылансераў?
- 16.02.2010, 14:26
Беларускія падатковыя органы дабраліся да інтэрнэту. Паведамленні пра гэта з'явіліся на спецыялізаваных сайтах і форумах.
Ахвярамі «кантрольных закупак» сталі фрылансеры, якія знаходзяць замовы праз інтэрнэт. Алгарытм «лоўлі на жыўца» просты. Падатковы інспектар знаходзіць праграміста або дызайнера з Беларусі праз фрыланс-біржу і прапануе зрабіць сайт для рэальна працуючай кампаніі. «Заказчык» запаўняе брыф, выконваюцца ўсе астатнія фармальнасці, пасля чаго прапануе сустрэцца для перадаплаты паслугі. Далей усё ідзе па звычайнай праграме - затрыманне, пратакол, суд, штраф, паведамляе Electroname.com.
Як правіла, фрылансеру інкрымінуецца «Незарэгістраваная прадпрымальніцкая дзейнасць». Пакаранне па гэтым артыкуле прадугледжвае штраф ад 10 да 50 базавых велічынь з канфіскацыяй атрыманага прыбытку, а з 23 лютага 2010 года за такія дзеянні памер штрафу павялічваецца да 100 базавых велічынь.
Неабходнасць плаціць падаткі не выклікае сумнення, аднак трэба аддаваць сабе справаздачу ў тым, што нават пры вялікім жаданні выканаць усе фармальнасці і патрабаванні беларускай дзяржавы фрылансеру не пад сілу. Нават калі праграміст зарэгіструецца як індывідуальны прадпрымальнік і будзе плаціць усе падаткі, пазбегнуць праблем не ўдасца. Любы «рух цела» неабходна пратакаліраваць, заключаць дамову, выдаваць чэк. Як гэта рабіць праз інтэрнэт? Своеасабліва могуць трактаваць чыноўнікі і транзакцыі праз электронныя плацёжныя сістэмы. Часта ўсе паступленні на кашалёк WebMoney, практычна свабодны доступ да якога, як высветлілася, маюць усе каму не лянота, тлумачацца як прыбытак.
Большасць фрылансераў, якія спрабуюць зарабіць лішнія 100-200 даляраў у месяц, не могуць сабе дазволіць уступаць у дарагія адносіны з дзяржавай і на свой страх і рызыку працягваюць падпрацоўваць у інтэрнэце нелегальна.