BE RU EN

«Рок-князёўна» Вольга Самусік памерла ад пнеўманіі

  • 8.12.2010, 9:11

Увечары 7 снежня роўна за месяц да свайго 26-годдзя ад пнеўманіі памерла спявачка і журналістка, «Рок-князёўна-2007» Вольга Самусік.

Сяброўка Самусік, спявачка Зоя Каральчук, паведаміла на сваёй старонцы ў «Жывым журнале», што яна перанесла мноства аперацыяў, а яе маці за месяц да смерці Вольгі пахавала малодшую сястру, перадае БелаПАН.

Вольга Самусік была вакалісткай гуртоў «Тарпач», Zygimont Vaza, Hasta La Fillsta. «Рок-князёўнай» названая на цырымоніі «Рок-каранацыя-2007», якая прайшла ў Менску 29 лютага 2008 года.

Апошнія навіны