BE RU EN

Польшча і Германія прынялі сумесную заяву па Беларусі

  • 31.12.2010, 13:20

Главы комитетов по иностранным делам парламентов Польши и Германии приняли совместное заявление относительно последних событий в Беларуси.

Кіраўнікі камітэтаў па замежных справах парламентаў Польшчы і Германіі прынялі сумесную заяву адносна апошніх падзеяў у Беларусі.

У заяве, прынятай адначасова і Бундэстагам і Сеймам, сцвярджаецца, што падчас прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі "цалкам адсутнічала павага да еўрапейскіх каштоўнасцяў і стандартаў."

Заява таксама заклікае іншых міністраў замежных спраў Еўразвяза правесці сумеснае пасяджэнне Еўрапейскага Савета, каб абмеркаваць сітуацыю ў Беларусі і вырашыць, якія крокі зрабіць з сувязі з гэтым.

Сумесная заява заклікае Літву, якая прымае старшынства ў АБСЕ ў наступным годзе, дамагацца большай актыўнасці АБСЕ ў Беларусі, пры падтрымцы Польшчы і Германіі.

Кіраўнік Камітэта па замежных справах польскага парламента (Сейма) Анджэй Халіцкі паведаміў Польскаму Радыё, што таксама плануецца сустрэча з Канстанцінам Касачовым, старшынём камітэта па міжнародных справах Дзяржаўнай думы Расеі.

"Мы павінныя дзейнічаць, каб пакончыць з тэрорам у Беларусі," сказаў Халіцкі і дадаў: "Я думаю, гэта самае малое, што мы можам чакаць ад расейскіх уладаў."

Па словах Халіцкага, кіраўнікі камітэтаў Польшчы, Германіі і Расеі могуць сустрэцца ў Калінінградзе 21 або 22 лютага.

У сумеснай заяве было таксама прапанаванае для абмеркавання пытанне аб тым, каб беларускія грамадзяне, якім непасрэдна пагражае пераслед беларускіх уладаў, быў дазволены ўезд у ЕЗ без папярэдняга атрымання візы.

Гэты крок дапаўняе рашэнне ўрада Польшчы аб тым, што адмяняецца плата за візы для звычайных беларускіх грамадзян, якія хочуць наведаць Польшчу.

Апошнія навіны