BE RU EN

Затрыманыя Франак Вячорка, Антон Койпіш, Андрэй Крэчка

  • 30.12.2010, 9:36

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі 29 снежня моладзевых актывістаў Франака Вячорку, Антона Койпіша, Андрэя Крэчка і дзяўчыну, прозвішча якой пакуль невядомае. Іх абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі 21 снежня.

Франак Вячорка быў адным з арганізатараў акцыі салідарнасьці ля ізалятара на Акрэсціна з арыштаванымі ўдзельнікамі падзей 19-20 снежня, перадае БелаПАН.

Затрыманых 29 снежня актывістаў даставілі ў Маскоўскае РУУС, а пасля адвезлі ў ЦІП на Акрэсціна. 30 снежня над імі павінныя прайсці суды.

Нагадаем, 21 снежня каля Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна сабралася каля ста чалавек у знак салідарнасці з арыштаванымі 19-20 снежня. Міліцыянты паведамілі прысутным, што калі яны праз пяць хвілін не разыйдуцца, то ў адносінах да іх будуць ужытыя "адэкватныя меры". Франак Вячорка заклікаў прысутных не папаўняць спіс палітвязняў і правесці акцыю ў некалькіх метрах ад агароджы турмы. Моладзевыя актывісты запалілі свечкі, паставілі іх каля турэмнай брамы і адышлі ў бок. Удзельнікі акцыі спявалі песні, каб іх пачулі тыя, хто знаходзіцца за кратамі. Па выніках акцыі ніхто затрыманы не быў.

Апошнія навіны