BE RU EN

Камандзіра "Алмаза" адправілі на пенсію?

  • 29.12.2010, 14:01

Па непацверджанай інфармацыі, міністр унутраных спраў Анатоль Куляшоў сваім загадам вызваліў ад займанай пасады камандзіра спецпадпадзялення па барацьбе з тэрарызмам «Алмаз» МУС Мікалая Карпянкова.

Адбылося звальненне 27 снежня. Пра гэта паведамляюць "Беларускія навіны".

Карпянкоў быў вядомы як адзін з самых "адмарожаных" выканаўцаў злачынных загадаў дыктатара. У 2006 годзе спецназавец пры затрыманні Аляксандра Казуліна падчас спробы прайсці на так званаы Усебеларускі сход асабіста збіваў кандыдата, а пасля пздолеў зладзіць стрэляніну з табельнай зброі ў цэнтры Менска па журналістах.

Па некаторых дадзеных, у разгоне мірнай акцыі пратэсту 19 снежня падпаддзяленне Карпянкова прымала самы актыўны ўдзел і па жорсткасці перасягнула ўсіх астатніх "ланцужных сабак".

Адзінай "плямай" на рэпутацыі камандзіра "Алмаза” можа быць тое, што ён з'яўляўся набліжаным да апальнага цяпер былога міністра ўнутраных спраў Уладзіміра Навумава, які прайграў у нядаўняй барацьбе сілавікоў за "доступ да цела" і збег у Расею. Навумаў сам быў першым камандзірам "Алмаза". Лагічна, што новыя "гаспадары жыцця" проста пазбавіліся ад ненадзейнага баевіка.

Апошнія навіны