BE RU EN

Беларусы памяняюць лысую гуму на плошчы (Фота, абноўлена)

  • 16.12.2010, 9:48

Конкурс «Час мяняць лысую гуму!» б'е ўсе рэкорды па колькасці пададзеных заявак.

Прапанаваных варыянтаў плакатаў так шмат, што мы нават не ў стане ўсе размясціць. Прапануем частку творчасці нашых чытачоў.

Нагадаем, што ананімны ўладальнік аднаго з менскіх шынамантажаў звярнуўся да адміністратараў групы ў падтрымку Андрэя Саннікава і прапанаваў беларускім інтэрнэт-карыстальнікам узяць удзел у конкурсе на лепшую ідэю плаката «Час мяняць лысую гуму!».

У конкурсе могуць прыняць удзел усе ахвотныя.

Выкладвайце свае працы ў сябе ў блогах, у групе «Укантакце», у іншых сацыяльных сетках, дасылайце ў рэдакцыі незалежных СМІ.

Асноўныя патрабаванні да працаў - слоган «Час мяняць лысую гуму!» і «19 снежня - Плошча - 20.00».

Пераможца будзе вызначаны 19 снежня. Галоўны прыз - планшэт iPad - уручаць на Каляды 25 снежня.

Пацверджаннем аўтарства будзе служыць зыходны файл плаката (.psd і г.д.).

Час мяняць лысую гуму!

P.S. Пакідайце вашыя варыянты ў каментарах да гэтага артыкула.

Апошнія навіны