BE RU EN

Эксклюзіўнае інтэрв'ю Андрэя Саннікава тэлеканалу RTVI (Відэа)

  • 5.11.2010, 12:44

Прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Беларусі Андрэй Саннікаў даў інтэрв'ю тэлеканалу RTVI.

Запіс інтэрв'ю прайшоў падчас візіту лідэра грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» у Берлін.

«Стратэгічнай мэтай Беларусі павінна быць інтэграцыя ў Еўразвяз. Але пры гэтым неабходнае стратэгічнае партнёрства з Расеяй і трывалае супрацоўніцтва з Украінай. Гэта павінна стаць найважнейшымі элементамі знешняй палітыкі Беларусі. Прыйшоў час зразумець, што пры Лукашэнку ў Беларусі нічога не будзе адбывацца, а пасля змены ўлады магчыма ўсё. Большасць насельніцтва Беларусі станоўча глядзяць на Еўропу і інтэграцыю з ЕЗ. Большая частка насельніцтва вельмі добра ставіцца да Расеі. Таму мадэль - рух у Еўропу, што будзе ў інтарэсах Расеі - самая эфектыўная. Я заўсёды займаўся тым, што здабываў сяброў для Беларусі. І абяцаю, што Беларусь будзе сябраваць, а не сварыцца і ваяваць з іншымі краінамі, з нашымі суседзямі», - заявіў Андрэй Саннікаў.

Па словах палітыка, ён удзельнічае ў прэзідэнцкіх выбарах, «таму што неабходна мяняць уладу».

«Неабходна мяняць гэтую ўладу, яна настолькі стаміла, настолькі затрымала развіццё Беларусі, што далей будзе катастрофа. У нас ёсць рэальны шанец памяняць сітуацыю, людзі чакаюць пераменаў, хочуць жыць у новай нармальнай Беларусі. І я веру, што гэтым разам мы зможам гэтага дамагчыся», - заявіў прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Беларусі (больш поўны тэкст інтэрв'ю).

Апошнія навіны