BE RU EN

Ігар Угольнікаў: Паглядзеўшы «Берасцейскую крэпасць», Лукашэнка ўзгадаў пра акопы

  • 5.11.2010, 9:31

Прадзюсар фільма «Берасцейская крэпасць» Ігар Угольнікаў распавёў, як Лукашэнка глядзеў карціну на перадпрэм'ерным паказе.

«Аляксандр Рыгоравіч мае свой погляд на тое, як павінна складвацца цяперашняя гісторыя Расеі і Беларусі, але ён адзначыў, што фільм моцны», - сказаў Ігар Угольнікаў у прамым эфіры радыёстанцыі «Русская служба новостей». «Я нават бачыў, што падчас прагляду гэтага фільма ў Менску Аляксандр Рыгоравіч пару разоў выцер вочы», - дадаў прадзюсар.

«Але ён, вядома, выкарыстаў гэты момант, каб яшчэ раз зачапіць расейска-беларускую тэматыку і сказаць: вось, Ігар, пакажыце гэты фільм у Маскве, каб там зноў убачылі, што мы ў адных акопах сядзелі і не гандляваліся адзін з адным з прычыны і без прычыны», - сказаў Угольнікаў.

Пры гэтым прадзюсар падкрэсліў, што, паводле яго пераканання, фільм «Берасцейская крэпасць», прэм'ера якога адбылася ўчора, «павінен быць па-за палітыкай».

Апошнія навіны