BE RU EN

Меркель: Беларусь не гатовая да свабоднага гандлю з ЕЗ

  • 29.11.2010, 12:24

Канцлер ФРГ стрымана ставіцца да фарміравання Мытнага саюза Расеі, Беларусі і Казахстана ў прымяненні да ідэі стварэння зоны свабоднага гандлю паміж Расеяй і ЕЗ.

Выступаючы ў пятніцу на сумеснай прэс-канферэнцыі па завяршэнні перамоваў з прэм'ер-міністрам РФ Уладзімірам Пуціным, яна заявіла: «Расея дастаткова далёка прасунулася ў перамовах аб ўступленні ў Сусветную гандлёвую арганізацыю. Беларусь і Казахстан яшчэ не дашлі да такога стану».

Для стварэння зоны свабоднага гандлю паміж Расеяй і ЕЗ, лічыць канцлер, Беларусь і Казахстан павінны таксама быць чальцамі СГА, перадае ІТАР-ТАСС.

Яна звярнула ўвагу на запэўніванне Пуціна пра тое, што гэтыя краіны будуць прасоўвацца да ўступлення ў СГА хуткімі тэмпамі. З улікам гэтага, адзначыла Меркель, у гэтую прастору маглі б увайсці Беларусь і Казахстан. Аднак, падкрэсліла яна, казаць пра гэта пакуль заўчасна, «гэта, хутчэй, выказванне, звернутае ў будучыню, якое я ў прынцыпе падзяляю».

«Мы суседзі, і мы крок за крокам будзем развіваць больш інтэнсіўнае партнёрства», - зазначыла канцлер.

Апошнія навіны