BE RU EN

Тэлефонны тэрор супраць Саннікава

  • 23.11.2010, 18:59

На мабільны і хатні тэлефоны кандыдата ў прэзідэнты абрынуўся шквал званкоў.

Як высветлілася, нумары тэлефонаў Андрэя Саннікава былі змешчаны невядомымі на беларускіх і расейскіх сайтах, якія спецыялізуюцца на продажы аўтамабіляў. Палітыку прыйшлося адключыць хатні тэлефон.

«Першая аб'ява ў інтэрнэце з указаннем маркі машыны, якая належыць маёй жонцы, з'явілася адразу ж пасля падачы мною ў ЦВК дэкларацыі пра прыбыткі, да публікацыі гэтай інфармацыі ў прэсе. Можна нагадаць пра такое ж «супадзенне», дзіўныя званкі па тэлефонах чальцоў маёй ініцыятыўнай групы адразу пасля таго, як мы падалі гэты спіс у ЦВК. Я захоўваю скрыншоты і нумары аб'яў і збіраюся падаваць заяву ў міліцыю, каб яны заняліся пошукам невядомых асобаў, якія гэтым займаюцца. Вывесці з раўнавагі нас не атрымаецца. Мы звыкліся да хамскіх нападаў з боку ўладаў, і ўпэўненыя, што нікому акрамя ўладаў гэта было не трэба», - заявіў Андрэй Саннікаў.

Апошнія навіны