BE RU EN

Марк Перэн дэ Брышамбо: АБСЕ будзе назіраць за выбарамі прэзідэнта Беларусі

  • 15.11.2010, 11:32

Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) пацвердзіла, што атрымала запрашэнне для назірання за прэзідэнцкімі выбарамі.

Пра гэта паведаміў у панядзелак на прэс-канферэнцыі ў Маскве генеральны сакратар АБСЕ Марк Перэн дэ Брышамбо, перадае РІА «Новости».

«Мы атрымалі запрашэнне літаральна на наступны дзень пасля таго, як было абвешчана пра выбары», - сказаў ён.

«Беларусь была вельмі адкрытая ў сэнсе запрашэння назіральнікаў», - адзначыў дэ Брышамбо.

Ён таксама дадаў, што «не памятаю, каб АБСЕ дасылала ў Беларусь менш, чым 400 назіральнікаў на выбары».

Апошнія навіны