Даля Грыбаўскайтэ пажадала перамогі апошняму дыктатару Еўропы
- 11.11.2010, 18:11
Прэзідэнт Літвы заявіла, што далейшае праўленне Лукашэнкі «абмяжуе ўплыў Расеі».
Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ заявіла, што перамога Аляксандра Лукашэнкі на выбарах дапамагла б забяспечыць стабільнасць і абмежавала б уплыў Расеі. Пра гэта 11 лістапада паведаміла агенцтва Reuters, спасылаючыся на дыпламатычныя крыніцы.
«Лукашэнка - гэта гарант эканамічнай і палітычнай стабільнасці ў Беларусі, яе незалежнасці. Мы не хацелі б, каб наш сусед стаў другой Расеяй», - так, паводле дадзеных Reuters, сказала Грыбаўскайтэ на сустрэчы з амбасадарамі краінаў ЕЗ у Вільні.
Гэтую інфармацыю распаўсюдзілі і літоўскія агенцтвы BNS і партал DELFI.lt.