BE RU EN

Дзяржпрэса ўжо паведамляе «вынікі» выбараў

Друкаваны орган мясцовага райвыканкама газета «Слонімскі веснік» не напісала ніводнаго радка пра тое, як ішоў збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты.

І раптам 10 лістапада на першай старонцы «раёнкі» з'явіліся тры інфармацыі пад рубрыкай «Вабары-2010».

Адна з іх адразу кідаецца ў вочы сваім загалоўкам - «Прадстаўнік апазіцыі не мае шанцаў». У гэтай інфармацыі паведамляецца пра тое, што на выбарах прэзідэнта прадстаўнік апазыцыі не мае шанцаў перамагчы. Аўтар інфармацыі спасылаецца на сацыялагічнае даследаванне, якое было нібыта праведзенае пралукашэнкаўскім цэнтрам ЕсооМ у кастрычніку гэтага года, і заяўляе, што 81% прытрымліваюцца думкі, што прэзідэнтам будзе зноў Аляксандр Лукашэнка, паведамляюць «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

Апошнія навіны