BE RU EN

Беларуская вёска - за Саннікава (Фота)

  • 4.10.2010, 16:38

Нам шмат чаго трэба зрабіць, каб хаця б наблізіцца да ўзроўню жыцця сельскіх жыхароў у Еўропе, але гэта беларусам цалкам па сілах, лічыць лідар «Еўрапейскай Беларусі» Андрэй Саннікаў.

У мінулыя выходныя прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Беларусі Андрэй Саннікаў сустрэўся з жыхарамі некалькіх вёсак Менскай вобласці, піша сайт «Еўрапейская Беларусь».

«Я збіраў подпісы на пікетах у Менску і бачыў настрой людзей, адчуваў іх падтрымку. Мне цікава было даведацца, як у сельскай мясцовасці рэагуюць на выбары, на кандыдатаў. У выходныя я з'ездзіў у некалькі вёсак у Менскай вобласці. Размаўляў з людзьмі, прапаноўваў падпісацца за мяне і не сустракаў адмоў.

Я пераканаўся, што падтрымка Лукашэнкі ў вёсцы - абсалютны міф. У вёсцы людзям па-ранейшаму жывецца цяжка, таму яны і хацелі б убачыць хоць нейкую надзею на тое, што іх жыццё можа палепшыцца. Яны востра рэагуюць на праблемы, з якімі сутыкаюцца, а іх - велізарная колькасць. І хацелі б сапраўды ўбачыць клопат дзяржавы аб вясковых жыхарах, а не прапагандысцкія трукі накшталт аграгарадкоў.

Нам шмат чаго трэба зрабіць, каб хаця б наблізіцца да ўзроўню жыцця сельскіх жыхароў у Еўропе, але гэта беларусам цалкам па сілах», - распавёў Андрэй Саннікаў.

Апошнія навіны