BE RU EN

У Менску п'яны таксіст урэзаўся адразу ў тры дрэвы

  • 29.10.2010, 8:57

У крыві ліхача было 2,66 праміле алкаголю.

У Менску п'яны таксіст урэзаўся адразу ў тры дрэвы, паведамілі БелТА ў ГУУС Менгарвыканкама.

За руль таксіст сеў пасля застолля і, праехаўшы зусім крыху, выехаў на газон, дзе і «сустрэў» адразу тры дрэвы. У выніку ДТЗ пасажыр - стрыечны брат кіроўцы - атрымаў розныя траўмы. Пазней высветлілася, што ў крыві ліхача было 2,66 праміле алкаголю.

Зараз за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення яму пагражае штраф да 35 базавых велiчыняў з пазбаўленнем права кіравання аўтамабілем на тры гады. Ён таксама панясе адказнасць за ДТЗ - да 10 базавых велічыняў. Больш за тое, кіроўца павінен пакрыць шкоду за пашкоджанне зялёных насаджэнняў.

Апошнія навіны