BE RU EN

Фальсіфікацыі пачынаюцца з фарміравання участкаў

  • 28.10.2010, 9:09

Адны і тыя ж дамы патрапілі ў склад двух участкаў для галасавання.

У Магілёве ў склад выбарчых участкаў для галасавання № 80 і № 81 ўключаныя адны і тыя ж дамы - № № 64, 64а, 64б і 68а. Гэта стала вядома абсалютна выпадкова - з інфармацыі, змешчанай на старонках газеты «Веснік Магілёва».

Лідэр Магілёўскай арганізацыі Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Анатоль Заўялаў, які жыве ў мікрараёне Казіміраўка, дзе знаходзяцца вышэйзгаданыя ўчасткі, спрабаваў разабрацца, на які ж участак яму ісці галасаваць, але да гэтага часу так нічога і не высветліў.

«У гарсавеце мне сказалі, што ў гэтым пытанні яны не кампетэнтныя і нічога не ведаюць. У гарвыканкам і Ленінскую раённую выбарчую камісію я так і не датэлефанаваўся. Я звязаўся з рэдактарам газеты «Веснік Магілёва», які абяцаў разабрацца ў гэтай сітуацыі і ператэлефанаваць мне з гэтай нагоды. Прайшло ўжо тры дні, але мне ніхто так і не патэлефанаваў», - цытуюць Анатоля Заўялава «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

Апошнія навіны