BE RU EN

Праваабаронцы арганізуюць кругласутачнае назіранне на 250 участках

  • 19.10.2010, 15:29

Гэтага дастаткова, каб зрабіць добры аналіз працэсу галасавання і падліку галасоў, лічаць у кампаніі «За справядлівыя выбары».

Як паведамляе БелаПАН, кампанія «За справядлівыя выбары», якую праводзяць больш за дзесяць дэмакратычных партыяў і аб'яднанняў, мае намер ахапіць за 250 участкаў для галасавання кругласутачным назіраннем.

Як паведаміў 19 кастрычніка на прэс-канферэнцыі ў Менску адзін з каардынатараў кампаніі намеснік старшыні руху «За Свабоду» Віктар Карняенка, на кожны з такіх участкаў плануецца накіраваць па чатыры назіральнікі. «Калі спатрэбіцца, дык мы гатовыя начаваць пад дзвярыма выбарчых участкаў», — паведаміў палітык.

Усяго кампанія «За справядлівыя выбары» мае намер накіраваць да 1.600 назіральнікаў на ўчасткі для галасавання, а таксама вылучыць больш за тысячу сваіх прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісіяў.

«Гэтага дастаткова, каб зрабіць добры аналіз працэсу галасавання і падліку галасоў», — сказаў Карняенка.

Апошнія навіны