BE RU EN

Астэроід праляціць міма Зямлі ў аўторак

  • 11.10.2010, 17:30

Невялікі астэроід памерам каля 10-12 метраў праляціць міма Зямлі раніцай 12 кастрычніка.

Пра гэта паведамілі ў панядзелак спецыялісты Цэнтра малых планет Міжнароднага астранамічнага саюза (IAU).

Аб'ект 2010 TD54, выяўлены абсерваторыяй «Маўнт-Леман» (ЗША, штат Арызона), падыдзе да Зямлі на мінімальную адлегласць у 50,6 тысячаў кіламетраў, максімальнае збліжэнне адбудзецца ў 11:25 па Грынвічу (14:25 па менскім часе), паведаміў астраном Леанід Яленін, навуковы супрацоўнік расейскага Інстытута прыкладной матэматыкі імя Келдыша.

Ён адзначыў, што гэты час можа змяніцца ў той ці іншы бок на 50 хвілін.

«Гэта зусім маленькі астэроід, яго абсалютная зорная велічыня 28,8. Гэта азначае, што яго памер 10-12 метраў. Ён не небяспечны, калі нават ён увойдзе ў атмасферу, то цалкам згарыць», - сказаў суразмоўца агенцтва.

Яленін дадаў, што знойдзены астэроід адносіцца да сямейства Апалона, у якое ўваходзяць дробныя планеты, чые арбіты перасякаюць зямную.

Апошнія навіны