BE RU EN

На БАТЭ зарплату выплачваюць сырам і малаком (Фота)

  • 4.08.2009, 10:28

Крызіс сур'ёзна ўдарыў па Барысаўскім заводзе аўтатрактарнага электраабсталявання.

З пачатку года завод працаваў нерытмічна, а ў жніўні і зусім усталі асноўныя спажыўцы прадукцыі барысаўчанаў – аўтагіганты Расеі. А вытворцам аўтамабіляў у іншых краінах барысаўскія старцёры і генератары, відаць, ужо не патрэбныя.

У гэтай сітуацыі кіраўніцтва прадпрыемства вырашыла выдаць у кошт зарплаты працаўнікам БАТЭ па адным кілаграме масла і сыра.

Цікава, што кошт прадукта апынуўся істотна вышэйшым, чым у крамах. Паводле інфармацыі «Барысава Электроннага», для таго, каб працоўныя не адмаўляліся ад масла і сыра, кантроль быў ускладзены на кіраўнікоў кожнага вытворчага падраздзялення заводу.

Адпаведная службовая запіска за подпісам намесніка генеральнага дырэктара па ідэалагічнай працы Ларысы Джалілавай была накіраваная кіраўнікам падраздзяленняў.

Апошнія навіны