BE RU EN

65 гадоў вызвалення Менска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

  • 2.07.2009, 17:04

Сайт Хартыі’97 віншуе менчукоў і гасцей беларускай сталіцы з днём вызвалення Менска.

3 ліпеня 1944 года Менск быў вызвалены ад фашысцкіх войскаў. У выніку Вялікай Айчыннай вайны Беларусь панесла каласальныя людскія і матэрыяльныя страты. За гады вайны загінуў кожны трэці жыхар Беларусі. Зведалі разбурэнне больш за 200 з 270 гарадоў і раённых цэнтраў Беларусі і каля 90 адсоткаў будынкаў у Менску. Знішчана больш за 9 тысяч вёсак. Сума матэрыяльных стратаў у даваенных коштах склала каля паловы нацыянальнага багацця краіны.

Дзень вызвалення Менска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў заўсёды быў афіцыйным святам Беларусі, аднак некалькі гадоў таму дыктатар Лукашэнка назваў яго Днём незалежнасці. Афіцыйная прапаганда стала сцвярджаць, што 3 ліпеня была вызваленая ад фашыстаў уся Беларусь, хаця баі на тэрыторыі краіны працягваліся і пасля вызвалення сталіцы. Патрыятычныя сілы Беларусі лічаць Днём незалежнасці Беларусі 27 ліпеня, калі была падпісаная Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце.

Апошнія навіны