BE RU EN

Канцэрты «Ляпісаў» з лядовых палацаў пераносяцца ў дамы культуры

  • 5.05.2009, 10:08

Перанос канцэртаў з буйных пляцовак на меншыя тлумачыцца складанай эканамічнай сітуацыяй у краіне.

Адмена канцэрту групы «Ляпіс Трубяцкі» у «Бабруйск-Арэне» не пацвердзілася. Паводле словаў супрацоўніцы палаца, канцэрт, хутчэй за ўсё, перанесены ў мясцовы дом культуры, перадае «Еўрарадыё».

«У нас канцэрту «Ляпісаў» не будзе. Будзе ў ДК. Штосьці мала народу набыла квіткі», - сказала супрацоўніца «Бабруйск-Арэны».

Прадзюсар каманды Яўген Калмыкоў паведаміў, што ўсе запланаваныя канцэрты падчас «Маніфеста-тура» павінны адбыцца. Перанос канцэртаў з буйных пляцовак на меншыя Калмыкаў тлумачыць складанай эканамічнай сітуацыяй у краіне.

«Адгадайце з аднаго разу! Квіткі быццам бы і купляюць. Напрыклад, папярэдні продаж у Гомелі склаў 1000 квіткоў, а ў Бабруйску — 60, таму што 3 месяцы людзям не выдавалі зарплату… Гэта ўсё зразумела… Такая агульная эканамічная сітуацыя», - заявіў Яўгеній Калмыкоў.

Адзначым, што найбліжэйшы канцэрт групы «Ляпіс Трубяцкі» адбудзецца ў гарадзенскай філармоніі 5-га траўня.

Апошнія навіны