BE RU EN

У Менску па начах будуць адключаць вулічнае асвятленне

  • 13.05.2009, 10:59

У Менску на гэтым тыдні будуць планава адключаць вулічныя ліхтары. Ужо два дні некаторыя вуліцы наогул не асвятляюцца.

Не было асвятлення ў Малінаўцы, ва Уруччы на вуліцы Русіянава, у Курасоўшчыне на вуліцы Казінца.

У «цёмны спіс» патрапілі вуліца Маякоўскага, плошча Бангалор і іншыя, піша «Рэспубліка».

На гэтым тыдні Менгарсвятло праводзіць праверку вулічнага асвятлення, дзеля чаго лініі даводзіцца абясточваць. Толькі так можна выявіць непаладкі, якія ўзімку ці ўвосень маглі б справакаваць адключэнне святла ў самы неспрыяльны момант.

Прафілактыка скончыцца ў канцы гэтага тыдня. У розных раёнах горада ліхтары не будуць гарэць з 12 начы да 5 гадзінаў раніцы.

Апошнія навіны