BE RU EN

Дэмакратам пагражаюць звальненнем з працы за нацыянальны сцяг

  • 29.04.2009, 16:43

Супрацоўнікі КДБ шантажуюць былую жонку актывіста руху «За свабоду» Сяргея Панамарова.

У двор прыватнага дома актывіста руху «За свабоду» Сяргея Панамарова прыйшлі два супрацоўнікі Нясвіжскага ўпраўлення КДБ. Яны папярэдзілі былую жонку актывіста, што калі над іхным домам 1 мая і 9 мая з'явіцца нацыянальны, бел-чырвона-белы сцяг жанчыну звольняць з працы і нават ініцыююць крымінальную справу, нібыта звязаную з ейнай працоўнай дзейнасцю, паведамляе сайт by.milinkevich.org.

«Яны ведаюць, што напрамую на мяне паўплываць складана, спрабуюць такія нізкапробныя метады, як пагрозы ўздзеяння на блізкіх мне людзей», -- кажа Сяргей Панамароў.

Актывіст перыядычна вывешвае вялікі бел-чырвона-белы сцяг над сваім домам. Па вуліцы, з якой добра бачны сцяг, рэгулярна праходзяць афіцыйныя шэсці і мерапрыемствы, звязаныя з афіцыйнымі святамі. Хутчэй за ўсё, гэта, як лічыць Панамароў, выклікала такую рэакцыю спецслужбаў.

Апошнія навіны