BE RU EN

Лукашэнка сустракаецца са стваральнікамі ядзернай праграмы Ірана?

  • 29.04.2009, 10:00

28 красавіка ў Менск збіраўся прыехаць аятола Махмуд Хашэмі Шахрудзі – адзін з самых уплывовых палітычных постацяў Ірана.

Ён прадстаўляе судовую ўладу гэтай краіны, але на гэтым ягоны ўплыў не скончваецца. Менавіта з Махмудам Хашэмі Шахрудзі на Захадзе звязваюць шматлікія эксцэсы ў накірунку правоў чалавека, піша «Наша Ніва».

Праграма візіту, як звычайна, невядомая, але бяспеку высокапастаўленага госця будуць забяспечваць больш за 60 целаахоўнікаў.

Тыдзень таму ў Беларусі пабываў Бакер Ларыджані – брат «шэрага кардынала» іранскай палітыкі, аўтара ідэі выратавання іранскага рэжыму пасродкам адраджэння ядзернай праграмы.

Кантакты з асобамі, звязанымі з ядзернай праграмай Ірана, адбываюцца адначасова з інтэнсіфікацыяй адносінаў Беларусі з Захадам і могуць сведчыць аб падвойнай гульні афіцыйнага Менска.

Апошнія навіны