BE RU EN

Пенсіянер збіў кіем мэра горада Высокае

  • 20.04.2009, 13:17

У горадзе Высокае Берасцейскай вобласці пенсіянер Віктар Касьянаў збіў мэра мясцовай адміністрацыі з-за адпісак, якія дасылалі яму мясцовыя ўлады.

Калі 76-гадовы Касьянаў прыйшоў са сваёй праблемай да мэра горада Леаніда Бірука і зразумеў, што праблема зноў не вырашаецца, дык пачаў біць чыноўніка сваім кіем. На шум у кабінет начальніка прыбегла яго сакратарка, адразу ж выклікалі міліцыю, піша «Народная воля».

У выніку была ўзбуджаная крымінальная справа, якая днямі разглядалася ў судзе. Віктара Касьянава не пакаралі. Медыкі вырашылі, што сталы чалавек, які кінуўся збіваць мэра Высокага, знаходзіўся ў стане афекту.

Апошнія навіны