BE RU EN

Грузіны на «Еўрабачанні» праспяюць, што яны «не хочуць Пуціна» (Аўдыё)

  • 19.02.2009, 14:00

Прадстаўнікі Грузіі на маскоўскім «Еўрабачанні» - група «Стэфанэ і 3G» - збіраюцца выканаць песню, дзе абыгрываецца прозвішча расейскага прэм'ера.

Фраза з яе «We don’t wanna Put in» на слых успрымаецца як «Мы не хочам Пуціна».

У песні спяваецца: «We Don’t Wanna Put In - The negative move - It’s killin’ the groove», што прыблізна можна перакласці, як: «Мы не хочам Пуціна – Гэта разбурэнне – Гэта забівае ўвесь кайф».

Брытанскі прадзюсар, якога запрасілі ўзначаліць адборачнае журы ў Грузіі, заявіў, што гэтая песня «не проста нясе ў сабе пэўныя палітычныя пасланні, але і прыемна ўспрымаецца на слых».

Апошнія навіны