BE RU EN

Так выглядае першы беларускі ноўтбук (Фота, відэа)

  • 18.02.2009, 9:51

Менскае вытворчае аб'яднанне вылічальнай тэхнікі будзе вырабляць толькі зборку і наладку ноўтбукаў, што атрымалі назву «Калега».

Камплектуючыя закупляюцца ў афіцыйных прадстаўнікоў Hewlett Packard. Пастаўшчык дэталяў вызначыўся ў выніку тэндэру, праведзенага аб'яднаннем. "Ніжэй за пяцьсот даляраў тэхніка каштаваць не будзе", распавялі прадстаўнікі прадпрыемства.

— Ноўтбук прызначаны для аптовага продажу прадпрыемствам, міністэрствам і ведамствам, — паведаміў газеце "Народнай газеце" начальнік бюро маркетынгу прадпрыемства Віктар Фінагенаў. — Але мы вядзем перамовы, каб такія ЭВМ з'явіліся і ў рознічным гандлі.

"Калега" можа быць з любым начыннем — усё залежыць ад запатрабаванняў кліента і ягоных фінансавых магчымасцяў, але кошт беларускага "лаптопа" будзе не ніжэй, чым у вытворцаў з імем, паведамляе Electroname.com.

Застаецца спадзявацца, што, як гэта часта бывала ў Беларусі, стымуляваць попыт на "айчынную" прадукцыю ўрад не будзе шляхам увядзення абмежаванняў на імпарт аналагічнай замежнай тэхнікі.

Апошнія навіны