BE RU EN

У Наваполацку 11-гадовыя дзеці забілі бамжа

  • 15.12.2009, 12:42

Двое 11-гадовых разам з сябрукамі, аднаму з якіх 14 гадоў, а другому 15, забілі чалавека.

Ахвярай стаў мясцовы бомж, на якім хлопцы вырашылі... патрэніравацца ў прыёмах самаабароны. Некалькіх удараў па галаве хапіла, каб мужчына сканаў, паведамляе «Еўрарадыё».

Пракуратура Наваполацка завяла крымінальную справу. Двое старэйшых хлопцаў арыштаваныя. Малодшыя ж, хутчэй за ўсё, будуць накіраваныя ў спецшколу.

Апошнія навіны