BE RU EN

З-за крызісу прыпынена рэстаўрацыя Мірскага замку

  • 4.11.2009, 15:23

Рэстаўрацыя Мірскага замку прыпынена з-за адсутнасці фінансавання. Пра гэта паведаміў Уладзімір Пракопцаў, дырэктар Мастацкага музея, філіялам якога і з’яўляецца замак.

Паводле яго словаў, планавалася, што ў гатэльны і рэстаранны блок замкавага комплекса, як і шэраг інтэр’ернай уваходнай часткі замка, будуць зданы ў эксплуатацыю сёлета.

На IV квартал планавалася вылучэнне 3 мільярдаў рублёў, але грошы так і не былі дадзены.

Як інфармуе БелТА, на рэстаўрацыі Мірскага замка сёлета было засвоена 13,5 мільярдаў рублёў. Усяго ж ад пачатку праектных і рэстаўрацыйных прац з траўня 1988 года засвоена 84,6 мільярдаў.

Апошнія навіны