BE RU EN

Сустрэча ў Лос-Анджэлесе: Стывен Спілберг і беларускі «Cвабодны тэатр»

  • 5.10.2009, 9:18

У Лос-Анджэлесе адбылася сустрэча кіраўніцтва «Cвабоднага тэатра» з амерыканскім рэжысёрам і прадзюсарам Стывенам Спілбергам.

«Cвабодны тэатр» знаходзіцца ў Злучаных Штатах на запрашэнне Каліфарнійскага інстытута мастацтваў Уолта Дыснея, дзе кіраўнікі тэатра праводзяць курс са студэнтамі тэатральнай школы. У Амерыцы беларускі калектыў таксама паказвае свае спектаклі «Спасцігаючы каханне» і «Пакаленне Jeans» у Вашынгтоне, Сан-Дыега і Лос-Анджэлесе.

На сустрэчы ў штаб-кватэры кінастудыі DreamWorks Pictures прысутнічалі: Стывен Спілберг, яго палітычны дарадца Эндзі Спан, дырэктар «Свабоднага тэатра» Наталля Каляда, арт-дырэктар Мікалай Халезін і рэжысёр Уладзімір Шчэрбань. Падчас сустрэчы закраналіся розныя пытанні: ад цяперашняй палітычнай сітуацыі ў Беларусі да новых праектаў беларускага «Свабоднага тэатра», здольных разбурыць культурную і інфармацыйную ізаляцыю краіны.

Стывен Спілберг выказаў упэўненасць у тым, што мастацтва можа актыўна ўплываць на грамадскія працэсы, і падзяліў жорсткую пазіцыю Тома Стопарда, Вацлава Гавала, Гаральда Пінтэра і Міка Джагера ў дачыненні да ўціску свабоды слова, свабоды выказвання і веравызнання ў Беларусі.

Апошнія навіны