BE RU EN

Літва занепакоеная планамі беларускага рэжыма пабудаваць АЭС

  • 8.01.2009, 14:04

Міністр замежных спраў Літвы Вігаўдас Ушацкас абгаварыў у чацвер у Празе з камісарам Еўразвяза Бенитай Ферэра-Вальднер актуальныя пытанні энергетычнай бяспекі.

"У палітыкаў і грамадскасці Літвы вялікую заклапочанасць выклікаюць пытанні ядзернай бяспекі і ўздзеяння на навакольнае асяроддзе АЭС, якую плануе будаваць Беларусь", - сказаў на сустрэчы В.Ушацкас, паведамілі "Інтэрфаксу" у Дэпартаменце інфармацыі і друку МЗС Літвы.

Міністр прапанаваў арганізаваць спецыяльныя кансультацыі Еўракамісіі і Беларусі па пытаннях захавання патрабаванняў міжнародных канвенцый, датычных праблем ядзернай бяспекі, а таксама забеспячэння празрыстага працэсу ацэнкі ўздзеяння будучай АЭС на навакольнае асяроддзе.

"Асноўным спосабам памяншэння энергетычнай залежнасці Літвы з'яўляецца хуткае ажыццяўленне праектаў злучэння электрасістэм краін Балтыі з сістэмамі Польшчы, Швецыі, асабліва з улікам перспектыў закрыцця (у канцы 2009 года - ІФ) Ігналінскай атамнай электрастанцыі", - дадаў кіраўнік МЗС Літвы.

Апошнія навіны