BE RU EN

Выкрадзенаму ў Беларусі генералу Захаранку споўнілася бы 57 год

  • 6.01.2009, 17:44

4 студзеня былому міністру ўнутраных спраў Беларусі Юрыю Захаранку споўнілася бы 57 год. Палітык бясследна знік яшчэ ў 1999 годзе. У прыватнасці ў ягоным знікненні падазраюцца высокапастаўленыя беларускія чыноўнікі.

Нагадаем, былы міністр унутраных спраў і адзін з лідэраў апазіцыі Юрый Захаранка знік у мае 1999 года. Шматлікія ў Беларусі і ў свеце лічаць, што яго выкралі па палітычных прычынах і, магчыма, забілі. Беларускія ўлады заяўляюць, што следства яшчэ не завершанае і прычыны выкрадання Захаранкі, як і ягоны лёс, невядомыя.

Міжнародная супольнасць лічыць, што да знікнення Юрыя Захаранкі і іншых лідэраў беларускай апазіцыі маюць дачыненне высокапастаўленыя беларускія чыноўнікі: міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў, экс-сакратар Савета Бяспекі Віктар Шэйман, былы камандзір спецназа ўнутраных войск Дзмітрый Паўлічэнка, экс-міністр унутраных спраў Юрый Сівакоў.

Апошнія навіны