BE RU EN

Астравецкі ідэолаг заяўляе, што большасць ягоных землякоў - за АЭС

  • 30.01.2009, 14:15

Большасць жыхароў выступаюць за будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў іхным рэгіёне, заявіў на прэс-канферэнцыі ў Менску намстаршыні Астравецкага райвыканкама па ідэалагічнай працы Віктар Свіла.

Па ягоных словах, людзі пераважна ўспрынялі навіну аб будаўніцтве АЭС "аптымістычна і прагматычна" і звязваюць з ёй паляпшэнне сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў раёне. Ідэалагічны працаўнік спасылаецца на вынікі праведзенага анкетавання насельніцтва.

Тым не менш, вядома, што ў рэгіёне ідзе збор подпісаў супраць будаўніцтва АЭС. Мясцовым уладам падаюцца заяўкі на правядзенне акцый пратэсту, але ўсе яны адхіляюцца.

Апошнія навіны