BE RU EN

БАТЭ пераходзіць на трохдзённы працоўны тыдзень

  • 19.01.2009, 9:32

12 студзеня Барысаўскі завод аўтатрактарнага электраабсталявання аднавіў працу толькі на тры дні.

Завод «Аўтагідраўзмацняльнік» адпрацаваў пяць дзён, але, па словах супрацоўнікаў гэтага прадпрыемства, пакуль прадукцыя ідзе на склад.

Аўтазборачныя прадпрыемствы ў Расеі, куды пастаўляецца вялікая частка прадукцыі БАТЭ і «Аўтагідраўзмацняльніка», яшчэ не аднавілі працу, нагадвае сайт «Барысаў Электронны».

Нагадаем, 31 снежня «Барысаў Электронны» паведаміў аб прыпыненні некалькіх буйных прадпрыемстваў горада, у тым ліку заводаў БАТЭ і «Аўтагідраўзмацняльніка».

У пачатку студзеня на заводзе БАТЭ паведамілі, што «афіцыйна завод не на вакацыях». Маўляў, хтосьці напісаў заявы на адпачынак без аплаты, а хтосьці не.

«Хтосьці», а гэта ўсе працаўнікі вытворчых цэхаў, напісалі заявы на неаплатны адпачынак, а супрацоўнікі эканамічных і некаторых іншых аддзелаў -- спраўна хадзілі на службу ў будынак заводакіраўніцтва для таго, каб падрыхтаваць справаздачы за мінулы год.

Апошнія навіны