BE RU EN

У Менску знеслі «сцяну Цоя» (Фота)

  • 8.09.2008, 9:26

Дняміу ў Менску была знесеная так званая «сцяна Цоя» -- сцяна, ля якой шмат гадоў збіраліся прыхільнікі вядомага музыкі Віктара Цоя, прыносілі кветкі, фатаздымкі, пісалі аб ім або цытавалі песні лідэра групы "Кіно".

Аб гэтым паведамляюць менскія карыстальнікі «Жывога Журнала». Сёння месца, дзе стаяла сцяна, сталі закладваць тратуарнай пліткай. Паклоннікі Віктара Цоя выклалі з гэтай пліткі словы «Цой жывы заўсёды ў нашых сэрцах».

Апошнія навіны