BE RU EN

Еўразвяз перагледзіць санкцыі, калі ў Беларусі будуць выконвацца правы чалавека

  • 26.08.2008, 18:03

Еўрапейскі звяз можа перагледзець санкцыі ў дачыненні да Беларусі. Аб гэтым гаворыцца ў заяве Рады ЕЗ па агульнай знешняй палітыцы і бяспекі.

Вітаючы вызваленне палітвязняў, Еўразвяз чакае, што Беларусь «працягне ісці гэтым курсам і з гэтага моманту будзе цалкам выконваць правы чалавека».

"Еўразвяз вітае вызваленне двух апошніх палітвязняў Сяржука Парсюкевіча і Андрэя Кіма. Іхняе вызваленне ўслед за пяццю адпушчанымі ў пачатку года палітвязнямі і вызваленнем Аляксандра Казуліна азначае, што ў Беларусі больш няма міжнародна прызнаных палітычных зняволеных", — гаворыцца ў заяве.

У дакуменце падкрэсліваецца, што ЕЗ расцэньвае іхняе вызваленне як "значны крок Беларусі да выканання абавязкаў да захавання фундаментальных дэмакратычных каштоўнасцяў, павагі правоў чалавека і вяршэнства закона".

"Такое развіццё падзеяў стварае магчымасць для аднаўлення дыялёгу з беларускімі ўладамі і магчымасць перагляду абмежавальных мераў у дачыненні да Беларусі", — гаворыцца ў заяве. У звязі з гэтым, падкрэсліваецца ў дакуменце, Еўразвяз чакае, што Беларусь "працягне ісці гэтым курсам і з гэтага моманту будзе цалкам выконваць правы чалавека".

Апошнія навіны