BE RU EN

З санкцыі пракуратуры праходзяць ператрусы за налепкі «Байкот»

  • 21.08.2008, 17:54

На кватэры бацькоў актывіста «Маладога Фронту» Вадзіма Бароўскага ў Дзятлаве прайшоў ператрус. Як паведамлялася ў пастанове, падпісанай пракурорам, вобшук праводзіцца на падставе таго, што ў горадзе зьявіліся налепкі “БАЙКОТ 2008!”.

Падачас ператрусу міліцыянты знайшлі каля сотні налепак "БАЙКОТ 2008!". Быў затрыманы брат Вадзіма, Сяргей Бароўскі, яго адвезьлі ў РАЎС для дачы тлумачэньняў наконт зьяўленьня налепак у Дзятлаве.

Нагадаем, што восенню 2008 года ў Беларусі павінныя адбыцца “парламенцкія выбары". У сувязі з узмацненнем у краіне палітычных рэпрэсіяў, нежаданнем уладаў ісці на лібералізацыю выбарчага заканадаўства, а таксама з тым, што з 1996 года ўсе выбары і рэферэндумы ў Беларусі былі прызнаныя міжнароднымі арганізацыямі несвабоднымі і недэмакратычнымі, грамадзянская супольнасць і моладзевыя арганізацыі Беларусі вырашылі байкатаваць “выбары”.

Апошнія навіны