BE RU EN

Далай-лама: Падчас Алімпіяды кітайцы забілі ў Тыбеце 140 чалавек

  • 21.08.2008, 16:10

Далай-лама, які прыбыў у Францыю з двухтыднёвым візітам, распавёў прадстаўнікам мясцовых СМІ аб новым крывавым інцыдэнце ва ўсходнім Тыбеце.

Па ягоных словах, Кітай працягвае распраўляцца з прыхільнікамі незалежнасці Тыбета. Ён таксама заяўляе, што падчас сакавіцкіх хваляванняў у тыбецкай сталіцы Лхаса, загінулі 400 чалавек, а не 18, як сцвярджалі афіцыйныя крыніцы.

"Кітайскае войска зноў страляла ў натоўп у панядзелак 18 жніўня ў вобласці Кхам ва ўсходнім Тыбеце. 140 жыхароў Тыбета, як паведамляюць, былі забітыя, але дакладная колькасць ахвяр пакуль не пацвярджаецца", заявіў ён карэспандэнтам выдання Le Monde .

Акрамя таго, духоўны лідэр Тыбета распавёў аб падрабязнасцях сакавіцкага інцыдэнту ў сталічным тыбецкім горадзе Лхаса і заявіў аб значна большай колькасці ахвяр, чым было афіцыйна прызнана.

"Надзейныя крыніцы кажуць, што 400 чалавек былі забітыя ў вобласці толькі ў горадзе Лхас, - сказаў ён. - Па іх быў адкрыты агонь, пры тым, што тыбетцы выступалі без зброі. І сем'і загінулых ніколі не змогуць нават убачыць іх целы", - дадаў Далай-Лама.

Нагадаем, 14 сакавіка ў Тыбеце ўспыхнулі народныя хваляванні. Дэманстранты пачалі падпальваць кітайскія крамы і закідваць паліцыю камянямі. Па афіцыйных дадзеных, ахвярамі вулічных сутыкненняў сталі 18 мясцовых жыхароў і адзін паліцэйскі афіцэр.

Улады Францыі спрабавалі спыніць цвёрдыя меры Пекіна супраць прыхільнікаў незалежнасці Тыбета. Прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі нават абяцаў не прысутнічаць на адкрыцці Алімпійскіх Гульняў, у якасці пратэсту. Аднак, цырымонію адкрыцця ён усё жа наведаў, адзначае выданне.

Незалежнасць Тыбета з'яўляецца адным з самых вострых пытанняў для ўрада Кітая. Пасля акупацыі Тыбета Кітаем у 1950 годзе Далай-лама XIV працягваў жыць на радзіме да 1959 года, калі ў рэгіёне ўспыхнула паўстанне супраць кітайскай вайсковай прысутнасці.

З тых часоў Далай-лама пражывае разам з 150 тысячамі сваіх суайчыннікаў у Індыі, дзе ўзначальвае ўрад Тыбета ў выгнанні. Ён дамагаецца ўзнаўлення незалежнасці гэтага цяпер аўтаномнага раёна Кітая, але толькі выключна мірным шляхам.

Апошнія навіны