BE RU EN

Францыя заклікае беларускія ўлады не спыняцца на дасягнутым

  • 20.08.2008, 16:06

"Мы вельмі радыя гэтаму новаму важнаму кроку, які быў прадпрыняты беларускімі ўладамі", — заявілі БелаПАН у амбасадзе Францыі, якая, як вядома, старшынюе ў Еўразвязе.

"Мы спадзяемся, што рушаць услед і наступныя крокі, якія дазволяць усталяваць больш цесныя адносіны паміж Беларуссю з Еўразвязам", — падкрэслілі ў дыпмісіі.

Нагадаем, што сёння ў Беларусі былі вызваленыя палітзняволеныя Сяргей Парсюкевіч і Андрэй Кім. Раней, 16 жніўня, быў вызвалены экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Аляксандр Казулін.

Апошнія навіны