BE RU EN

МЗС Украіны зрабіў заяву па сітуацыі ў Беларусі

  • 18.08.2008, 17:26

Міністэрства замежных спраў Украіны вітае вызваленне з калоніі палітвязня Аляксандра Казуліна.

МЗС разглядае гэты крок як сведчанне гатовасці беларускай улады да аднаўлення канструктыўнага дыялогу з міжнароднай супольнасцю і актыўнага прыцягнення да агульнаеўрапейскіх працэсаў, перадае “Карэспандэнт”.

"Спадзяемся, што беларускі бок працягне прадпрымаць меры з мэтай паляпшэння сітуацыі ў сферы забеспячэння правоў чалавека і свабоды СМІ, а таксама забеспячэння правядзення свабодных парламенцкіх выбараў", -- заявілі ў МЗС Украіны.

Нагадаем, 16 жніўня беларускі палітвязень Аляксандр Казулін быў вызвалены з выпраўленчай калоніі Віцьба-3.

Апошнія навіны