BE RU EN

Беларускі штангіст заваяваў першае «золата» на Алімпіядзе

  • 18.08.2008, 16:16

На Алімпійскіх гульнях у Пекіне 20-гадовы беларускі штангіст Андрэй Арамнаў заваяваў залаты медаль у вагавай катэгорыі да 105 кг, усталяваўшы тры сусветных рэкорды — у рыўку (200 кг), штуршку (236 кг) і суме дваябор'я (436 кг).

У беларускай зборнай гэта першы медаль вышэйшай вартасці на Алімпіядзе. Раней спартоўцы заваявалі тры срэбных і сем бронзавых медалёў, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны