BE RU EN

КДБ праводзіць ператрусы ў сябраў ініцыятыўных груп дэмкандыдатаў

  • 29.07.2008, 8:51

Актывіст Партыі БНФ Віталь Ешану па тэлефоне паведаміў, што супрацоўнікі міліцыі і КДБ шукалі ў ягонай кватэры наркотыкі.

Наркотыкаў не знайшлі, але канфіскавалі некалькі старых брашураў Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ, паведамляе “Радыё Свабода”.

Са слоў спадара Ешану, міліцыянты спасылаліся на ананімнае паведамленьне, маўляў, у кватэры, якая яму належыць, робяць наркотыкі. Якіх-кольвек дакумэнтаў на права правесьці ператрус, паводле В.Ешану, міліцыянты таксама не прадастаўлялі.

Віталь Ешану зьяўляецца сябрам ініцыятыўнай групы прэтэндэнта на кандыдата ў дэпутаты Івана Шэгі ад Беларускага народнага фронту. Ён лічыць, што ператрус быў учынены з мэтай знайсьці агітацыйную літаратуру.

У міліцыі зараз знаходзяцца і іншыя сябры ініцыятыўнай групы, а таксама Іван Шэга, іх таксама апытваюць у гэтай справе. Учора яны пачалі зьбіраць подпісы за вылучэньне Івана Шэгі кандыдатам у дэпутаты.

Апошнія навіны