BE RU EN

«За свабоду думкі» узнагароджаныя Рыгор Барадулін, Уладзімер Арлоў і Павал Севярынец

  • 26.06.2008, 16:52

Народны паэт Рыгор Барадулін, пісьменнік Уладзімір Арлоў і палітык Павел Севярынец атрымалі ўзнагароду «За свабоду думкі» імя Васіля Быкава.

Уручэнне адбылося сёння на радзіме народнага пісьменніка - у вёсцы Бычкі ва Ушацкім раёне, паведамляе “Еўрарадыё”.

Уганараваныя атрымалі адмысловыя статуэткі за тое, што сваёй творчай і грамадскай дзейнасцю, а таксама асабістым прыкладам «спрыяюць стварэнню незалежнай беларускай супольнасці і вяртанню Беларусі ў еўрапейскую сям'ю».

У складзе журы, што вызначыла сёлетніх лаўрэатаў, было больш за 30 асобаў, сярод якіх жонка Васіля Быкава Ірына і народны паэт Ніл Гілевіч.

Заснаваў узнагароду рух «За Свабоду».

Апошнія навіны