BE RU EN

Банкі збіраюцца зачыняць свае сайты

  • 20.06.2008, 11:58

Законапраект аб СМІ ставіць пад пагрозу існаванне банкаўскіх інтэрнэт-сайтаў.

Пра гэта заявіў кіраўнік інтэрнэт-праекту Marketing.by Сяргей Скараход у часе Першага адкрытага беларускага форуму маркетолагаў, які прайшоў у Менску 19 чэрвеня.

"У выніку прыняцця гэтага чыста палітычнага, з майго погляду, рашэння пацерпяць перадусім інтэрнэт-рэсурсы. У мяне ёсць інфармацыя, што шэраг банкаў маюць намер зачыніць свае інтэрнэт-сайты", - сказаў С.Скараход.

З яго словаў, на сайце любога банка ідзе рэгулярнае аднаўленне інфармацыі, таму паводле новага законапраекта яны трапляюць пад катэгорыю СМІ. "У гэтым выпадку яны мусяць рэгістравацца, ствараць асобную юрыдычную асобу, рэдакцыю і ўсё іншае. Наўрад ці яны будуць гэтым займацца. У лепшым выпадку яны паставяць статычны малюначак", - заявіў С.Скараход.

Апошнія навіны