BE RU EN

Новы атракцыён для дзяцей - аўтазакі (Фота)

  • 2.06.2008, 10:22

1 чэрвеня, у Міжнародны дзень абароны дзяцей, парк імя Горкага ў Менску "усцешыў" наведнікаў новым "атракцыёнам" -- аўтазакам.

У парк прыгналі самы сапраўдны аўтазак, якім карыстаецца беларускі АМАП пры разгоне мірных дэманстрацыяў. У гэтых велізарных браняваных грузавіках, вытворчасці Менскага аўтазавода, развозяць з акцыяў пратэсту людзей, што выйшлі на вуліцы пратэставаць супраць палітыкі ўладаў. У гэтых аўтазаках, па сведчаннях відавочцаў, не раз збівалі мірных дэманстрантаў. Учора на лавах аўтазака рассаджвалі дзяцей….

Фота http://v-mariamna.livejournal.com/193155.html

Апошнія навіны