BE RU EN

У Менску працягваецца «Працэс 14-ці»

  • 26.05.2008, 8:35

Судовае паседжанне па справе ўдзельнікаў акцый пратэсту прадпрымальнікаў, так званы "Працэс 14-ці", пачнецца 26 траўня, у 9.30 у Цэнтральным судзе Менска.

Перад судом паўстануць Павел Вінаградаў, Міхась Субач і Максім Дашук. Яшчэ адзін удзельнік працэсу - Аляксандр Баразенка - цяпер знаходзіцца за мяжой. Справу будзе разглядаць суддзя Есьман В.А.

Усяго па справе аб удзеле ў акцыях пратэсту прадпрымальнікаў праходзяць 14 актывістаў апазіцыі. 10 з іх ужо былі асуджаны раней. Моладзеваму актывісту Андрэю Кіму судом Цэнтральнага раёна Менска прызначана 1, 5 гадоў калоніі. Іншыя ўдзельнікі "Працэсу 14-ці" -- Аляксей Бондар, Арцём Дубскі, Міхась Крываў, Міхась Пашкевіч, Алесь Стральцоў, Алесь Чарнышоў, Таццяна Цішкевіч - прысуджаны да выпраўленчых працаў па месцы працаўладкавання з адлічэннем дзяржаве 20% заробку. Антона Койпіша і Уладзіміра Сяргеева аштрафавалі на 100 базавых велічыняў. Прысуд вынесла суддзя Алена Ілліна.

Нагадаем, што на акцыю пратэсту 10 студзеня, за якую і судзяць людзей, выйшлі тысячы прадпрымальнікаў, якія на знак пратэсту супраць дыскрымінацыйных указаў Аляксандра Лукашэнкі перакрылі праспект Незалежнасці.

Апошнія навіны