BE RU EN

Святлана Калінкіна: «Ад імя «Беларускага партызана» пішуць спецслужбы»

  • 30.04.2008, 13:10

Як паведаміла прэс-цэнтру Хартыі'97 аўтарка сайта "Беларускі партызан" Святлана Калінкіна, у выніку ddos-атакі былі ўзламаны паролі сайта і цяпер "ад яго імя пішуць беларускія спецслужбы".

Цяпер сайт не працуе. Але перш чым ён перастаў быць бачны ў Інтэрнэце, на ім паўстаў шэраг дзіўных матэрыялаў, што выклікалі здзіўленне чытачоў.

"Былі ўзламаны паролі на сайт, ад імя "Беларускага партызана" цяпер пішуць беларускія спецслужбы. Асабіста ад майго імя з'явілася артыкул з заклікам да рэвалюцыі ў Беларусі. З'явіліся матэрыялы з крытыкай Расеі і Пуціна. Ад імя Паўла Шарамета - крытычны матэрыял пра Барыса Нямцова. Гэта беспрэцэдэнтная атака на сайт", -- сказала Святлана Калінкіна ў інтэрв'ю прэс-цэнтру Хартыі'97.

Апошнія навіны