BE RU EN

Інфармацыя пра сыноў Лукашэнкі была знята «Інтэрфаксам» без тлумачэння прычынаў

  • 29.04.2008, 8:32

Выступаючы мінулым тыднем у Хойніках, Аляксандр Лукашэнка паўтарыў, што прэзідэнтам Беларусі стане яго малодшы сын. Да нядаўняга часу лічылася, што беларускі кіраўнік мае двух сыноў - Віктара і Змітра.

Але агенцтва "Інтэрфакс" паведаміла, што насамрэч сыноў у яго трое. Высветлілася, што ў Лукашэнкі ёсць яшчэ адзін сын - 4-гадовы Мікалай. Па ўсім відаць, менавіта пра яго казаў Лукашэнка ў Хойніках, і яшчэ раней, у красавіку летась, калі на прэс-канферэнцыі ён заявіў, што прэзідэнтам Беларусі стане яго надзвычай таленавіты "малодшанькі".

Аднак, як паведамляе радыё "Свабода", учора інфармацыя "Інтэрфакса"была знята з сайта без тлумачэння прычынаў. Праўда, яе паспелі змясціць у сябе розныя медыі.

Апошнія навіны